Спойлер: у наступным месяцы ўсе 10 пазіцый будуць прысвечаныя Святлане Алексіевіч, а пакуль што перавыданыя і сёлетнія раманы, травэлогі па Амерыках і па галактыцы і дзіцячыя вершы.

1. «Рома едзе 2». Раман Свечнікаў

Другая частка эпічнага падарожжа — пра Паўднёвую і Паўночную Амерыку.

2. «Нататкі таткі». Андрэй Хадановіч

Цёплыя вершыкі з сямейнага жыцця.

3. «Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы». Адам Глобус

У верасні Адам Глобус святкаваў дзень нараджэння, а чытачы — новую яго кнігу кароткай прозы.

4. «Шабаны». Альгерд Бахарэвіч

«Шабаны вы мае, Шабаны! Дайце я вас пацалую.» Перавыданне культавага раману.

5. «Зэльманцы». Мойша Кульбак

Яшчэ адно перавыданне яшчэ аднаго культавага раману ў перакладзе з ідыш ад Віталя Вольскага.

6. «Авантуры майго жыцця». Саламея Пільштынова

Незвычайная гісторыя жыцця і падарожжаў навагрудскай лекаркі ХVIII стагоддзя.

7. «Казка пра залатога пеўніка». Аляксандар Пушкін

Класічная паэма ў беларускім перакладзе.

8. «Аўтаспынам па галактыцы». Дуглас Адамс

Галоўная кніга на паліцы чалавека, заўжды гатовага адправіцца ў адкрыты космас.

9. «Дзеці Аліндаркі». Альгерд Бахарэвіч

«Справа не ў дакладнасці нашай гісторыі. А ў тым, хто бярэцца яе расказваць», кажа эпіграф раману. Бахарэвіч расказвае як след.

10. «Лясная трывога». Віктар Гардзей

Вершаваная казачка пра адно дзіўнае лясное здарэнне.

Спіс уклала таваразнаўца кнігарні «Логвінаў» Паўліна Вітушчанка.

Удакладніць актуальную колькасць і кошт кніг можна па тэлефоне (17)2906306 альбо задаўшы пытанне на старонцы Кнігарні ў фэйсбуку.

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за жнівень

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за май

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за красавік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за чэрвень

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0