16.10.2015 / 17:06

Хлопцам, якія ў Віцебску пад наркотыкамі забілі сяброў бітамі, пагражае расстрэл 5

Пракуратурай Віцебскай вобласці ў суд перададзеная справа 22-х і 23-гадовага жыхароў абласнога цэнтра, якія ў стане наркатычнага ап'янення забілі бітамі хлопца і дзяўчыну, а мужчыну прычынілі цяжкія цялесныя пашкоджанні, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска» са спасылкай на БелТА.

Крымінальная справа распачатая па факце двайнога забойства і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, паведаміў начальнік аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства кіраваннем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Раман Чудакоў.

Нагадаем, 5 сакавіка раніцай у Віцебску з бальніцы ў міліцыю паведамілі аб шпіталізацыі траіх чалавек у стане наркатычнага ап'янення з моцнымі чэрапна-мазгавымі траўмамі: 24-гадовай дзяўчыны і мужчын 26 і 37 гадоў. Тады праваахоўнымі органамі было выяўлена, што пацярпелых збілі бітамі іх знаёмыя пасля сумеснай выпіўкі, ужывання наркотыкаў і курэння кальяна ў кватэры аднаго з пацярпелых. Усіх траіх падазраваных затрымалі: аднаму было 22 гады, астатнім двум — 23 гады.

24-гадовая дзяўчына і 26-гадовы хлопец не змаглі акрыяць ад збіцця і памерлі, а вось 37-гадоваму мужчыну ўдалося выжыць.

Цяпер, аднак, абвінавачванне ў падвойным забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў высунута толькі дваім хлопцам — 22-гадоваму і аднаму з 23-гадовых. За гэта злачынства маладыя людзі могуць быць асуджаныя на пазбаўленне волі тэрмінам ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне, альбо іх могуць прысудзіць да смяротнага пакарання.

0
ВВП / Адказаць
16.10.2015 / 18:11
Зачем таким отбросам ходить по нашей земле? Последние 2 слова из заголовка будут справедливым наказанием.
0
алесь / Адказаць
16.10.2015 / 20:07
лехтарат Лу-ягонае выхаваньне.
0
дим / Адказаць
18.10.2015 / 15:05
приговорить бы к удару битой в голову с отсрочкой на неопределённое время до года. вот точно бы с ума сошли бы от ожидания скорой неизбежности
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру