16.10.2015 / 17:37

Урад Беларусі сышоў у адстаўку 7

sputnik.by

Урад Беларусі прыняў рашэнне аб складанні паўнамоцтваў перад нававыбраным прэзідэнтам.

Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў №870 ад 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Складанне паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам прадугледжана артыкулам 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь». Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Сёння ЦВК зацвердзіў афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх Аляксандр Лукашэнка падоўжыў паўнамоцтвы на пяты тэрмін.

У прэс-службе сказалі, што члены ўрада працягваюць выконваць свае абавязкі з прыстаўкай «в. а.».

15 кастрычнік спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што Лукашэнка прыняў рашэнне правесці 20 кастрычніка спецыяльнае пасяджэнне і разгледзець «падыходы да 2016 года і адказнасць кадраў па выкананні сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад краінай», дадае Tut.by.

0
Святлана / Адказаць
16.10.2015 / 18:07
дэжавю
0
pan Kabylinski. / Адказаць
16.10.2015 / 18:15
Божачкі, - ну роўнянька як у людзей: "урад", "адстаўка". А па - вашаму нельга ? На колькі дзён гэтыя калдыры пайшлі і, калі яны вернуцца ?
0
Капер / Адказаць
16.10.2015 / 18:23
На какую дату назначена коронация, кто знает?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру