Помнік знакамітаму расійскаму акцёру Яўгену Лявонаву на Масфільмаўскай вуліцы выкрадзены невядомымі, паведаміў начальнік прэс-службы ГУМВД па Маскве Андрэй Галіакбераў.

Скульптурная кампазіцыя, устаноўленая ў 2001 годзе на Алеі кіназорак, была прысвечаная аднаму з самых знакамітых персанажаў Яўгена Лявонава — уяўнаму крымінальніку па мянушцы Дацэнт з фільма «Джэнтльмены ўдачы».

«Супрацоўнікі маскоўскай паліцыі распачалі крымінальную справу па заяве аб крадзяжы з Масфільмаўскай вуліцы», — сказаў прадстаўнік паліцыі.

Паводле яго слоў, месца здарэння было агледжана следча-аператыўнай групай з удзелам эксперта і кінолага. Службова-вышуковая сабака ўзяў след і давёў аператыўнікаў да пачатку Масфільмаўскай вуліцы, але далей след абарваўся.

Шкода, па словах Галіакберава, склала каля 160 тысяч рублёў (прыкладна $2500).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?