17.10.2015 / 09:44

Тарыфы за праезд у грамадскім транспарце Мінска павышаць не плануецца 1

У Мінску да канца гэтага года не плануецца павышаць тарыфы на праезд у камунальным пасажырскім транспарце.

Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Ірына Якубоўская.

«Пытанне аб павышэнні да канца гэтага года тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце Мінска не разглядаецца. У мяне няма такіх звестак, і разлікаў такіх не было», - сказала Ірына Якубоўская. У той жа час намеснік гендырэктара не выключыла верагоднасці павышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце горада ў наступным годзе.

Апошні раз аплата за праезд у грамадскім транспарце Мінска павышалася ў снежні мінулага года да Br4,5 тыс. з Br4 тыс. за адну паездку.

0
Добра / Адказаць
17.10.2015 / 10:12
Раз так паведаміла, дык трэба хутчэй запасацца жэтонамі па цяперашнім кошце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру