Прэзідэнт ЗША Барак Абама лічыць, што ў Вашынгтона і Масквы няма ўзаемаразумення адносна стратэгіі ў Сірыі. Як заявіў амерыканскі лідар у пятніцу, 16 кастрычніка, у ЗША і РФ ёсць згода толькі ў тым, як пазбегнуць канфліктаў паміж самалётамі дзвюх краін у паветранай прасторы Сірыі.

Паводле яго слоў, у Вашынгтона і Масквы існуюць фундаментальныя разыходжанні ў поглядах адносна постаці Башара Асада. «Прэзідэнт Пуцін верыць, што калі ён працягне рабіць тое, што робіць у апошнія пяць гадоў, а менавіта падтрымліваць рэжым Асада, то праблема будзе вырашана», — сказаў Абама падчас свайго візіту ў Рэспубліку Карэю. Ён таксама падкрэсліў, што Масква не зможа «бомбамі пракласці шлях» да мірнага вырашэння сітуацыі ў Сірыі.

Пазней амерыканскі лідар і прынц Абу-Дабі Мухамед бен Заід аль-Нахаян падчас тэлефонных перамоў сышліся ў меркаванні, што Расія ў ходзе сваёй ваеннай аперацыі ў Сірыі павінна засяродзіцца на барацьбе з «Ісламскай дзяржавай», а не з ўмеранай сірыйскай апазіцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?