16 кастрычніка адзін з навучэнцаў Ястрамбельскай школы-інтэрната выклаў у суполцы «Мая краіна Беларусь» Вконтакте фота чатырох кадэтаў 3 курса, якія прадэманстравалі майкі з «Пагоняй».

Здымак разляцеўся па сацыяльных сетках і трапіў у СМІ.

Карэспандэнт «Салідарнасці» звязаўся з адным з удзельнікаў фатаграфання. Па яго словах, учынак кадэтаў займеў наступствы: навучэнца, які апублікаваў фота, ужо адлічылі. Астатніх рыхтуюцца адлічыць. Кадэт расказаў, што аднакласнікі «стаяць за іх да апошняга».

— Асабіста для мяне «Пагоня» — наша гісторыя. Мы павінны любіць нашу гісторыю і герб, — патлумачыў навучэнец.

Праверыць інфармацыю пра адлічэнне навучэнцаў у адміністрацыі навучальнай установы пакуль не атрымалася: тэлефоны дырэктара і яго намеснікаў не адказваюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?