Па вызваленні з турмы 22 жніўня Статкевіч зладзіў у Мінску чатыры акцыі (10 верасня, 23 верасня, 4 кастрычніка і 10 кастрычніка), за трыз іх ён быў аштрафаваны на велізарныя сумы, фота Сяргея Гудзіліна з акцыі 10 кастрычніка

Па вызваленні з турмы 22 жніўня Статкевіч зладзіў у Мінску чатыры акцыі (10 верасня, 23 верасня, 4 кастрычніка і 10 кастрычніка), за трыз іх ён быў аштрафаваны на велізарныя сумы, фота Сяргея Гудзіліна з акцыі 10 кастрычніка

Экс-палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч заклікаў грамадскасць прыйсці 29 кастрычніка да будынка КДБ у Мінску, каб ушанаваць памяць расстраляных у сталіцы сталіністамі дзеячаў інтэлігенцыі ў 1937 г.

Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

«29 кастрычнiка — чорная дата беларускай гiсторыi. У гэты дзень 1937 года НКВД растраляла болей за 100 дзеячоў нашай культуры, пераважна пiсьменнiкаў. Сталiнскiя каты ведалi, што рабiлi. Менавiта «людзi слова» ствараюць духоуны падмурак нацыi, без якога яна ператвараецца у статак. Мы вiнаватыя перад нашымi пакутнiкамi, бо каты, якiя знiшчылi iх i сотнi тысячаў iншых беларусау, дагэтуль не асуджаныя i лiчацца героямi. Таму сучасныя нашчадкi катаў смела iдуць iх шляхам. Iзноў яны у сваiх турмах катуюць патрыетаў Беларусi. Калi грамадства забываецца пра свае трагедыi, яны могуць паутарацца.

Заклiкаю тых, хто гатовы, прыйсцi 29.10 у 18.30 да сценаў будынкаў КГБ i Мiнiстэрства ўнутраных спраў на праспекце Скарыны, каб са свечкамi ў руках стварыць ланцуг памяцi ахвяраў сталiнiзму i нагадаць нашчадкам iх катаў пра адказнасць за злачынствы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0