17.10.2015 / 17:16

Дырэктар Брэсцкай кадэцкай вучэльні: У нас няма і не было такога кадэта 17

Радыё Свабода папрасіла Аляксандра Калько, дырэктара Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні, пракаментаваць інцыдэнт з выключэннем кадэта, які выклаў у інтэрнет фота з «Пагоняй».

Аляксандр Калько заявіў, што не ведае кадэта з такім прозвішчам. «У нас такога няма і не было», — сказаў дырэктар. (У размове з дырэктарам мы выкарыстоўвалі прозвішча хлопца, у акаўнце якога ў «Укантакце» было размешчанае фота).

На просьбу патлумачыць з'яўленне фотаздымка з кадэтамі, Аляксандр Сцяпанавіч сказаў, што гаварыць нічога не будзе: «Вы паглядзіце, што вы там напісалі, усю няпраўду, залезлі недзе з газет, з часопісаў… Таму… Жывіце дружна… Да пабачэння».

Сёньня з'явілася інфармацыя, што хлопец, які выклаў у сеціва фота кадэтаў у майках з «Пагоняй», адлічаны з вучэльні. Адзін з хлопцаў на фота пацвердзіў Радыё Свабода гэтую інфармацыю. Канчатковае рашэнне пра выключэнне іншых нібыта будзе прымацца ў панядзелак.

Хлопец таксама выдаліў сваю старонку «Ўкантакце», дзе было размешчана фота.

0
Чалавечак / Адказаць
17.10.2015 / 17:23
Нядоўга нам засталося да сцэнару з кнігі "1984" Дж. Оруэла: чалавека знішчаюць з гісторыі так, каб пра яго ніхто нават не ведаў і не чуў.
0
Сергей / Адказаць
17.10.2015 / 17:41
У дырэктара няма сумлення.
0
Basileous ton Romaion / Адказаць
17.10.2015 / 18:15
Что-то похожее я уже слышал...только на Украине и от официальных лиц РФ. В адрес двух бойцов ДНР/ЛНР (не помню кто они там точно были)
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру