Касьпяровіча затрымалі ў суботу, пры вобшуку ў яго машыне быў знойдзены вялікі наклад налепак з заклікам падтрымаць ініцыятыву “Эўрапейская Беларусь” і «Малады Фронт». Зьмітра затрымлівалі дзьве машыны ДАІ, а таксама адна са спэцназам.
Сёньня суд праходзіў у некалькі этапаў. Празь незьяўленьня сьведкі з боку міліцыі, суд над Зьмітром быў адкладзены на 16 гадзіну, а прысуд быў вынесены ўжо пасьля 18.
На судзе прысутнічалі паплечнікі Касьпяровіча Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Цімох Дранчук, Ігар Лялькоў, Антось Астаповіч і інш. Сябры мяркуюць, што прысуд на 12 сутак быў вынесены з той мэтай, каб Зьміцер не прыняў удзел у сьвяткаваньні Дня Волі.
З турмы Касьпяровіч выйдзе 27 сакавіка.