Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі.
pravda.od.ua
«Трагедыя ў Затоцы: перакуліўся [каля 16:00 — НН] і патануў пасажырскі катар. Перапыніў візіт у Львоў і накіроўваюся туды», — напісаў ён.
Як паведамляе адэскі рэгіянальны сайт Dumskaya.net, паводле бягучай інфармацыі, патанулы катар — прыватны плаўсродак «Івалга». У момант крушэння ён быў перагружаны. Пошукі людзей у месцы крушэння працягваюцца.
Загінула 12 чалавек. На борце было 36 чалавек. 12 целаў ужо дасталі з вады, 23 чалавекі ўратаваныя.
Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк распарадзіўся стварыць спецыяльную камісію для расследавання трагедыі, якую ўзначаліць віцэ-прэм'ер-міністр — міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ Генадзь Зубко.
Сярод магчымых прычын крушэння катара называюць шторм і перегруз судна.
У нядзелю ў Адэсе абвешчана жалоба.