Міністэрства абароны РФ вядзе працу над тэхналогіямі вядзення кібервайны.

Пра гэта паведаміў ч.в.а. начальніка галоўнага ўпраўлення навукова-даследчай дзейнасці Мінабароны РФ, палкоўнік Раман Кардзюкоў, перадае РСН.

«Міністэрствам абароны праводзіцца актыўная работа па супрацьдзеянні магчымым кібератакам, вайне ў кіберпрасторы. Дадзенаму кірунку пільная ўвага надаецца», — адзначыў ён.

Таксама Кардзюкоў паведаміў, што Мінабароны РФ ўважліва сочыць за распрацоўкамі заходніх партнёраў.

«Уся інфармацыя пра распрацоўкі і перадавыя тэхнічныя дасягненні па практычна ўсіх абаронных абласцях нашых замежных партнёраў у нас ёсць. Таксама па замежных краінах мы старанна глядзім, у якім кірунку яны развіваюцца», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0