Былога дэсантніка, які згвалціў дзяўчыну ў мінулым годзе на дзень ПДВ, прысудзілі да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі.
Гродзенец пасля таго, як адзначыў прафесійнае свята, ноччу напаў на дзяўчыну каля кавярні на вуліцы Даватара. Тая не разгубілася і дала адпор п'янаму хлопцу. Праўда, яму ўсё ж такі ўдалося адабраць у яе мабільнік і ўцячы. На гэтым малады чалавек не супакоіўся. На суседняй вуліцы ён накінуўся на іншую дзяўчыну і згвалціў яе. Злачынца практычна адразу затрымалі.
Яму 21 год, раней ён не быў судзімы, не жанаты, працаваў зваршчыкам. За згвалтаванне і рабаванне яго прысудзілі да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу, праінфармаваў суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Дзмітрый Бубенчык.