Выезды на сустрэчную паласу, якія дапусцілі кіроўцы двух іншамарак 16 кастрычніка, прывялі да аўтааварый з цяжкімі наступствамі.
Як паведамляе Гродзенская ДАІ, мінчанка на Opel пры руху ў бок сталіцы ў Іўеўскім раёне на прамым участку з сухім пакрыццём дапусціла небяспечны манеўр на трасе «Мінск-Гродна». У выніку лабавога сутыкнення кіроўца BMW загінуў на месцы, яго пасажырка была шпіталізаваная. Віноўніца аварыі памерла сёння, не прыходзячы ў прытомнасць.
Другая аварыя адбылася ў Лідскім раёне. Кіроўца Mercedes таксама выехаў на сустрэчную паласу ў вёсцы Мажэйкава.
На Т-падобным скрыжаванні ён здзяйсняў правы паварот. Наскочыўшы на бетонавую агароджу пешаходнай дарожкі моста, аўтамабіль лёг на дах і завіс над возерам. Вінаваты ў ДТЗ змешчаны ў бальніцу.