Больш за 300 квіткоў на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Барселона» паступяць у продаж 19 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе клуба.

У касах «Барысаў-Арэны» і ў мінскім офісе кампаніі «Тыкетпро» (пр. Машэрава, 25, хол першага паверха) 19 кастрычніка ў 15.00 пройдзе рэалізацыя апошніх 300 квіткоў на матч БАТЭ — «Барселона», які адбудзецца 20 кастрычніка (пачатак у 21.45) на «Барысаў-Арэне».

Квіткі, якія паступяць у продаж, трэцяй цэнавай катэгорыі коштам 200 тысяч рублёў, — незапатрабаваная частка квоты каталонскага клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?