Эмануэль Зэльцэр быў арыштаваны 12‑га сакавіка ў аўрапорце Менск‑2 па прылёце з Лёндану.

Пра гэта паведамілі сваякі амэрыканскага адваката, які лічыцца экспэртам ў справах барацьбы з адмываньнем грошай. Вядома, што Эмануэль Зэльцэр адзін час аказваў адвакацкія паслугі былому кіраўніку справамі расейскага прэзыдэнта Паўлу Барадзіну.

Паводле сваякоў адваката, ў праваахоўных органах Беларусі пацьвердзілі факт затрыманьня Э. Зэльцэра, але не камэнтуюць падзею.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0