Справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства) распачатая ў дачыненні да жыхара Ваўкавыска.
Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчына 1950 года нараджэння пасля выхаду на пенсію стаў злоўжываць спіртнымі напоямі. У пэўны момант пачаў чуць «галасы», якія гаварылі яму забіць жонку. Пенсіянер узяў сякеру і нанёс два ўдары ў галаву і адзін удар у спіну жонцы 1948 года нараджэння.
Праз суткі труп пенсіянеркі знайшлі. Аператыўныя работнікі затрымалі мужа, які прызнаўся ва ўчыненні злачынства і паведаміў аб яго прычыне.