Па заканчэнні матча Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Барселона», што пройдзе ў Барысаве 20 кастрычніка (21:45) будзе пушчаны дадатковы электрацягнік, паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Цягнік адправіцца ад станцыі «Барысаў» у 0.10 і ў 0.16 дойдзе да прыпыначнага пункта «Печынскі», побач з якім знаходзіцца «Барысаў-Арэна».
Адтуль ён адправіцца ў 00:24 на Мінск, прычым зробіць усяго тры прыпынкі: Жодзіна-Паўднёвае (0:35 — 0:37), Зарэчнае (0:49—0:51) і Мінск-Пасажырскі (1:35).
Праезд бясплатны.