Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці звярнулася да гледачоў футбольнага матча Лігі чэмпіёнаў УЕФА БАТЭ — «Барселона», які адбудзецца 20 кастрычніка на стадыёне «Барысаў-Арэна». 

«Як паказала практыка мінулых футбольных матчаў, асабліва Лігі чэмпіёнаў, пасля мерапрыемства ўзнікае праблема ў раз'ездзе гледачоў і балельшчыкаў аўтамабільным транспартам. Так, на матч БАТЭ — «Рома» 29 верасня прыбыла прыблізна 8 тыс. чалавек, і большая частка — на асабістым транспарце, а гэта, паводле папярэдніх звестак, больш за 4,5 тыс. адзінак. Пасля заканчэння матча на выездзе з горада Барысава быў абцяжараны рух», — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама. 

Для выключэння заторавых сітуацый і арганізацыі дарожнай бяспекі ДАІ рэкамендуе кіроўцам строга кіравацца сігналамі рэгуліроўшчыкаў і патрабаваннямі часовых дарожных знакаў, быць уважлівымі і дысцыплінаванымі. Зваротны шлях мінчане-аўтамабілісты могуць запланаваць па аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ, прапускная здольнасць якой значна вышэй за аўтадарогу Р53 Слабада — Навасады. 

«Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам дадзенай інфармацыі. Найлепшым жа рашэннем для гледачоў і балельшчыкаў будзе скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту», — рэкамендуе УДАІ УУС. 

Беларускай чыгункай выдзяляецца дадатковая электрычка для гледачоў, якія вяртаюцца з футбольнага матча. Адпраўленне з Барысава ў 0.10 21 кастрычніка з прыпыначным пунктам Печынскі каля стадыёна «Барысаў-Арэна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0