Адзін з затрыманых за шалік з «Пагоняй» заўзятараў на матчы Беларусь — Македонія Зміцер Хведарук заявіў, што збіраецца падаваць скаргу на незаконныя дзеянні міліцыі, незаконнае рашэнне суда ў дачыненні да справы аб «лаянцы матам і алкагольным ап'яненні», а таксама на абразу з боку міністра ўнутраных спраў РБ Ігара Шуневіча, паведамляе »Прэсбол» са спасылкай на «Белгазету».

«Я веруючы чалавек, і наогул не выкарыстоўваю мацюкальных слоў у размове і не ўжываю алкаголь — гэта могуць пацвердзіць усе мае знаёмыя. Таму мне было вельмі крыўдна, што міністр абвінаваціў мяне ў знаходжанні нецвярозым у публічным месцы — у інтэрнэце ж гэта магло прачытаць шмат людзей!

Словам, я ўспрымаю такія словы як вялікую абразу з боку чалавека, які займае такую высокую дзяржаўную пасаду. Мы збіраемся падаваць скаргу і на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, і на незаконнае рашэнне суда, які выпісаў нам штраф у 10 базавых велічынь, і на заяву міністра ўнутраных спраў», — сказаў Хведарук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0