Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, супрацоўнікі міліцыі затрымалі жыхара Гродна, які збываў спайсы. Хлопец 1993 года нараджэння, таксіст, спаў у службовым аўтамабілі з уключаным рухавіком, чым прыцягнуў увагу міліцыянераў.

Прачнуўшыся і ўсвядоміўшы, што перад ім супрацоўнікі органаў унутраных спраў, малады чалавек спешна выйшаў з машыны і выкінуў скрутак. Падчас асабістага надгляду яшчэ адзін пакецік быў знойдзены ў яго ў кішэні. Як пазней высветлілася, наркадылер спрабаваў пазбавіцца ад асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва і сам у гэты момант знаходзіўся пад яго ўздзеяннем.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі наркакантролю ў розных месцах абласнога цэнтра былі ліквідаваныя 23 закладкі спайсаў. Інфармацыя аб іх месцазнаходжанні была ў мабільным тэлефоне падазронага.

Справа распачатая на падставе ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў). У дачыненні да маладога чалавека прымененая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Устанаўліваюцца саўдзельнікі злачынства.

Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, хлопец сірата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?