Цэнтральная камісія камуністычнай партыі Кітая па праверцы дысцыпліны абвінаваціла галоўную камуністычную газету краіны «Жэньмінь жыбао» ў тым, што яе філіялы бралі хабары за публікацыю артыкулаў — альбо за замоўчванне навін, нявыгадных для «кліентаў».

Камісія таксама абвінаваціла некаторыя бюро газеты на месцах у нямэтавым выкарыстанні дзяржаўных сродкаў, у прыватнасці, на адпачынкі.

Аднак у афіцыйнай заяве інспектараў КПК не прыведзеныя канкрэтныя прыклады хабарніцтва журналістаў.

Галоўны рэдактар «Жэньмінь жыбао» запэўніў камісію, што рэдакцыя «возьме на ўзбраенне» папярэджанне і прыкладзе ўсе намаганні, каб антыкарупцыйныя меры былі прынятыя на 100%.

Тры гады таму новы старшыня КНР Сі Цзіньпін пачаў масіраваную кампанію па барацьбе з карупцыяй, у рамках якой адмысловыя групы інспектараў камісіі КПК праводзяць праверкі ва ўсіх дзяржаўных ведамствах і на прадпрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?