Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ведамства.

«У сувязі са зваротамі па пытаннях дзейнасці Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча, Міністэрства адукацыі інфармуе: інфармацыя аб адлічэнні выхаванцаў з Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча, якая распаўсюджваецца асобнымі СМІ і інтэрнэт-выданнямі, не адпавядае рэчаіснасці», — гаворыцца ў паведамленні.

«Пытанне аб адлічэнні навучэнцаў ні адміністрацыяй вучылішча, ні заснавальнiкам (упраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама) не разглядалася. Адукацыйны працэс у вучылішчы ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме».

«Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча унесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь 25 кастрычніка 2011 года. Форма адзення і геральдычныя знакі Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча зацверджаны загадамі начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Форменнае адзенне навучэнцаў Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча прадугледжвае нашэнне майкі зялёнага колеру. Правіламі ўнутранага распарадку вучылішча прадугледжана няўхільнае выкананне патрабаванняў да вучэбнай (паўсядзённага) форме усімі навучэнцамі пры ажыццяўленні мерапрыемстваў паўсядзённым жыццядзейнасці вучылішча», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Глядзі таксама: Дырэктар Ястрамбельскай кадэцкай вучэльні прабачыўся перад Мікітам Гвоздзевым за адлічэнне і просіць вярнуцца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0