Буйны астэроід, які пазначаецца як 2015 TB145, праляціць побач з Зямлёй 31 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень у многіх краінах свету святкуюць Хэлоўін — самы таямнічы і страшны дзень у годзе, калі людзі апранаюцца ў касцюмы звышнатуральных персанажаў.
Выява: NASA
Астэроід набліжаецца з хуткасцю 35 км у секунду, яго дыяметр складае ад 300 да 600 метраў. Для параўнання, дыяметр нашумелага Чэлябінскага метэарыта быў 17 метраў, а яго максімальная хуткасць складала 19 км у секунду.
Астэроід максімальна блізка падыдзе да Зямлі два разы: у 13.40 — 15.15 і 21.30 — 23.25 па мінскім часе.
Астраномы заўважылі астэроід дзякуючы аўтаматычнай сістэме тэлескопаў Pan-STARRS на Гаваях, адбылося гэта менш за два тыдні таму — 10 кастрычніка. Спецыялісты спадзяюцца, што ім удасца атрымаць фатаграфіі астэроіда 2015 TB145 ў моманты яго падлёту.