Міністэрства па падатках і зборах запэўнівае, што ніякага ўзмацнення праверак у дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў цяпер няма. Пра гэта паведаміў finance.tut.by начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб і ІП Міхаіл Расолька.

фото Сергея Балая, Tut.by

фото Сергея Балая, Tut.by

У Міністэрстве па падатках і зборах яшчэ раз нагадалі прадпрымальнікам пра неабходнасць мець дакументы на прадаваныя тавары.

«У заканадаўстве нічога не змянілася. З 1 ліпеня 2014 года прадпрымальнікі павінны мець дакументы, якія пацвярджаюць набыццё ўсіх тавараў, у тым ліку ўвозяцца з краін Мытнага саюза, — нагадвае Міхаіл Расолька. — За парушэнне ўсталяванага парадку прадугледжаны штраф да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару або выручкі, або без канфіскацыі. Канкрэтнае рашэнне прымае суд. Гэта датычыцца ўсіх, а не толькі ІП».

Па словах прадстаўніка МПЗ, праверкі на адпаведнасць заканадаўству праводзяцца рэгулярна і «ніякага ўзмацнення цяпер не адбываецца».

Нагадаем, на мінулым тыдні іпэшнікі, якія гандлююць на рынку ў Полацку, зладзілі страйк. Жаданне зачыніць крамы яны звязалі менавіта з масавымі праверкамі з боку падатковай і АБЭЗ. Акцыя пратэсту пачалася ў пятніцу пасля абеду, на рынак ІП вярнуліся толькі ў другой палове дня нядзелі. У панядзелак, на Полацкім рынку быў звычайны выходны — па раскладзе.

«Так склалася, што адразу па некалькіх ІП з гэтага рынку прыйшоў адказ на запыт з Расіі аб тым, што прадстаўленыя імі накладныя несапраўдныя», — тлумачыць спецыяліст. Менавіта такім чынам беларуская падатковая высвятляе, сапраўдныя дакументы ў гандляроў ці не.

Пры гэтым у МПЗ адзначылі, што калі паглядзець на статыстыку парушэнняў па ўсёй Беларусі, то можна сказаць, што яны не носяць масавы характар. «Хоць менавіта па такіх дакументаў на нашы прылаўкі і паступае няякасны тавар. Як правіла, несапраўдныя накладныя выяўляюцца ў тых, хто гандлюе вопраткай і абуткам», — удакладніў прадстаўнік МПЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?