Беларусь разглядае магчымасць набыцця ў Расіі знішчальнікаў Су-30СМ, паведаміў журналістам 20 кастрычніка камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл генерал-маёр Алег Двігалеў.

Паводле яго слоў, гэтыя самалёты павінны прыйсці на змену «састарэлым» МіГ-29. Закупкі новых расійскіх знішчальнікаў плануюцца пасля 2020 года.

Сёння Двігалеў удзельнічаў у сустрэчы кіраўніцтва беларускага ДТСААФ з прадстаўнікамі кіраўніцтва расійскай карпарацыі «Іркут», якая выпускае Су-30СМ.

На сустрэчы камандуючы расказаў, што на выставе МАКС-2015 у падмаскоўным Жукоўскім беларускі ваенны лётчык, начальнік штаба 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах апрабаваў новы самалёт, правёўшы ў паветры 40 хвілін. «У яго вельмі добрыя водгукі пра гэту машыну», — адзначыў Двігалеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?