Еўракамісія прапанавала вядучым сусветным правайдарам правесці «чыстку» інтэрнэту «для знішчэння матэрыялаў тэрарыстычнага зместу».

Пра гэта паведаміў сёння еўракамісар па пытаннях міграцыі, унутраных справах і грамадзянстве Дзімітрыс Аўрамапулас у інтэрв'ю бельгійскай газеце «Суар».

«Мы вядзём перагаворы з вядучымі гульцамі сусветнага інфармацыйнага рынку, уключаючы Google і Microsoft, з мэтай выдалення з прыналежных ім рэсурсаў паведамленняў радыкальнага або тэрарыстычнага зместу. Афіцыйны заклік Еўракамісіі да ўсіх правайдараў сусветнай сеткі будзе агучаны 2 снежня ў Бруселі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?