18.03.2008 / 13:13

Навумаў абураны рэакцыяй на «жывы шчыт» 9

Рэакцыя кіроўцаў на падзеі 2 сакавіка, калі супрацоўнікі ДАІ спынялі ліхача грамадзянскімі аўтамабілямі зь людзьмі ў іх, выклікала неўразуменьне міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава.


Уладзімер Навумаў

Рэакцыя кіроўцаў на падзеі 2 сакавіка, калі супрацоўнікі ДАІ спынялі ліхача грамадзянскімі аўтамабілямі зь людзьмі ў іх, выклікала неўразуменьне міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава.

«Сытуацыя незразумелая, нельга пра ўсю дзяржінспэкцыю меркаваць па тым, што адбылося 2 сакавіка. Калі ДАІ дрэннае, давайце прыбяром ДАІ», — прапанаваў міністар.

«І хай тады гэтыя алькаголікі езьдзяць бесьперашкодна п’яныя па дарогах рэспублікі. І што тады з таго выйдзе?», — абурыўся галоўны міліцыянт краіны.

Пры наяўнасьці ў краіне ДАІ 2 сакавіка нішто не перашкодзіла п’яному алькаголіку бесьперашкодна праехаць каля 100 км па аўтадарозе, перш чым яго спыніў «жывы шчыт», — нагадвае АФН.

«Так, памыліліся. Усчатыя крымінальныя справы ў дачыненьні супрацоўнікаў ДАІ», — прызнаў Навумаў.

«Але нельга па адным факце меркаваць пра ўсё ДАІ», — лічыць кіраўнік МУС.

Паводле АФН

0
кінік / Адказаць
18.03.2008 / 13:22
Навошта прыбяраць ДАІ, прыбярыце сёньняшняе кіраўніцтва. Што за экстрэмізм такі?
0
Лёкса / Адказаць
18.03.2008 / 13:58
Патрэбена "адманіторыць" ДАІ...
0
More Air / Адказаць
18.03.2008 / 15:53
Нядаўна знайшоў: Вызначаны ўчастак франтальнай кары галаўнога мозгу, пры пашкоджаннях якога пацыенты праяўляюць схільнасьць да ненармальных "утылітарных" рашэньняў маральных дылем - напрыклад, прынесьці ў ахвяру меньшую колькасьць людзей, каб выратаваць большую. Nature 7138, v. 446, 2007, pp. 908-911
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру