Урад Расіі папярэдне ўхваліў два праекты пагаднення аб прадастаўленні рэспубліцы Куба крэдытаў у памеры 1,2 млрд еўра (каля 1,36 млрд даляраў ЗША) і 100 млн даляраў ЗША.

Праекты пагадненняў даступныя на афіцыйным сайце прававой інфармацыі.

Крэдыт на 100 млн даляраў прадастаўляецца са стаўкай у 5% гадавых. У адпаведнасці з пагадненнем, грошы пойдуць на «мадэрнізацыю і пашырэнне металургічнага завода Анцільяна дэ Асэра імя Хасэ Марці».

Другі крэдыт даецца Кубе для фінансавання будаўніцтва аднаго энергаблока магутнасцю 200 МВт на цеплаэлектрастанцыі «Максіма Гомес» і трох энергаблокаў адзінкавай магутнасцю 200 МВт на цеплаэлектрастанцыі «Усходняя Гавана». Стаўка па ім складае 4,5% гадавых.

У адпаведнасці з пагадненнем, крэдыт будзе выкарыстоўвацца ў 2016-2024 гадах. У 2016 годзе пры гэтым будзе выкарыстана не больш за 31 млн даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?