У Бабруйску выстаўлена абвінавачаньне былому супрацоўніку рыэлтарскай фірмы. Паводле дадзеных сьледзтва, ён неафіцыйна аформіў на сябе даверанасьць на кватэру свайго неафіцыйнага кліента, а каб не дзяліцца атрыманымі за продаж кватэры грашыма, забіў уладальніка кватэры.

Саракапяцігадовага жыхара Бабруйску шукалі з восені, а знайшлі нежывым у лесе, з трынаццацьцю нажавымі ранамі. Ёсьць падставы меркаваць, што такі фінал стаўся вынікам залішняй даверлівасьці. Пры жыцьці мужчына быў уладальнікам трохпакаёвай кватэры ў Бабруйску й вырашыў яе прадаць.

«Па парадзе знаёмых ён зьвярнуўся да нашага ўжо абвінавачанага, які працаваў у агенцтве па апэрацыях зь нерухомасьцю», — кажа Аляксандар Радкевіч, старшы сьледчы па найважнейшых справах пракуратуры Магілёўскай вобласьці.

32‑гадовы абвінавачаны адмаўляе сваю датычнасьць да забойства. Сьведкі цьвердзяць, што рыэлтэра і кліента зьвязвалі ня толькі справавыя адносіны. Іх бачылі разам за расьпіцьцём сьпіртных напояў.

Прэтэнзіі да абвінавачанана ў забойстве ўжо выставіла яшчэ адна сям’я з Бабруйску. Яны заяўляюць, што выпісалі рыэлтэру даверанасьць на дзьве кватэры — і атрымалі хацінку ў лесе. Зь дзіравым дахам.

Цяпер сьледзтва праводзіць праверкі ў сельскай мясцовасьці на прадмет, ці няма сярод тых, хто нядаўна пераехаў у вёскі, кліентаў абвінавачанага.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0