Фестываль-конкурс Belarus Design Award — штогадовы міжнародны праект, у рамках якога праводзіцца творчы конкурс на найлепшы праект інтэр'ера.

У праекце бяруць удзел архітэктары, дызайнеры, дэкаратары, студэнты і выкладчыкі, дызайн-студыі і майстэрні. Арганізатар мерапрыемства – кампанія Alvasgroup.

Сёлета тэма — дом для сябе ў беларускім стылі. Разнастайнасць прыёмаў радуе: хто выкарыстаў арнамент у выглядзе дэкору, хто пайшоў больш складаным шляхам пераймання беларускіх традыцый. Больш за 100 праектаў ілюструюць уяўленні беларускіх творцаў аб сучасным беларускім інтэр’еры.

Шляхам анлайн-галасавання вызначаецца пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» і фармуецца шорт-ліст прэтэндэнтаў на перамогу ў галоўных намінацыях. Анлайн-галасаванне пройдзе з 16 кастрычніка па 2 лістапада 2015. Падтрымаць аўтараў можа кожны з вас.

Больш праектаў тут >>>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?