93+ хвіліна

Усё, матч скончыўся. БАТЭ саступіў з лікам 0:2. Усім дзякуй, хто сачыў за анлайнам на сайце nn.by.

90-ая хвіліна

Да асноўнага часу гульні дададзена тры хвіліны. Дыктар павесяліў, кажа: «Паспеем ім яшчэ троечку пакласці?»

88-ая хвіліна

Класічная сітуацыя, калі адны не хочуць, іншыя - не могуць. Хутчэй бы ўжо свісток.

86-ая хвіліна

Які трылер у матчы «Баер» — «Рома» — 4:4!

85-ая хвіліна

Усё, пацягнуліся людзі са стадыёна. Ім у спіну крычаць: «Вы што, не верыце ў каманду?»

84-ая

За гэтыя хвіліны Мілунавіч і Карніцкі атрымалі па жоўтай картцы. У нашых папярэджанняў ужо пяць штук.

81-ая хвіліна

Мазалеўскі на полі. Вяртанне ў вялікі футбол (гульня ў Віцебску не лічыцца) форварда пасля двухгадовага перапынку. Дзмітрый, поспехаў!

80-ая хвіліна

Аголенай Ганны Бонд «Барысаў-Арэна» сёння не пабачыць.

77-ая хвіліна

А вось і ён! Удар у створ! Зноў Сігневіч. Ну гэта хоць нешта. Канечне, для тэр Стэгена гэта не надта складаная работа, але больш радасна стала.

75-ая хвіліна

Ёсць першы ўдар! Абаронца «Барселоны» блакаваў стрэл Сігневіча. Можа, і першы ўдар у створ неяк народзіцца.

72-ая хвіліна

«Барселона» выкарыстала ўсе замены. Апошнім памянялі Бускетса, які доўга перадаваў капітанскую павязку партнёру.

69-ая хвіліна

Вельмі хочацца хоць адзін удар БАТЭ па варотах пабачыць. А то статыстыка ну зусім сумная — 0:19. 0:19, Карл!

68-ая хвіліна

Вось так гулец, што выйшаў на замену, зрабіў вынік для «Барселоны». Неяк крыўдна, мог БАТЭ сёння зачапіць большае.

66-ая хвіліна

Неманью Нікаліча памяняў Яўген Яблонскі.

65-ая хвіліна

Ракіціч — 0:2! Усё, пара сканчваць гульню, пакуль яшчэ болей не адхапілі.

62-ая хвіліна

Першая замена ў БАТЭ. Замест Максіма Валадзько выйшаў Карніцкі.

55-ая хвіліна

«Барселона» проста пачынае катаць нашага чэмпіёна. Трэба нейкая эмацыйная зарадка хлопцам Ермаковіча. Трыбуны, аў! Дапамагайце!

53-ая хвіліна

Нэймар адчаяна біў па браме Сяргея Чэрніка. На шчасце, прайшоў мяч міма.

52-ая хвіліна

Неяк разгубіліся трыбуны пасля прапушчанага гола любімай каманды. Дарэчы, фанаў «Барсы» не бачна зусім.

48-ая хвіліна

Нядоўга музыка грала. Адразу пасля перапынку Ракіціч вывеў «Барселону» наперад ударам з-за межаў штрафной — 0:1.

45-ая хвіліна

Перапынак. 0:0! З трыбун крычаць: «Перамагаць!»

43-ая хвіліна

Зноў жоўтымі карткамі абмяняліся каманды. У «Барселоне» папярэджанне атрымаў Алвес, у нашых — Максім Валадзько.

42-ая хвіліна

Ну нарэшце нейкі ўсполах у атацы ў БАТЭ. Але партугальскі арбітр ужо запаліў афсайд.

39-ая хвіліна

Што творыць «Рома»! Ужо — 2:2. У Барысаве ж усё дастаткова сумна, таму даводзіцца адрывацца на іншыя матчы. «Барса» атакуе без аганька, БАТЭ абараняецца вельмі чотка.

37-ая хвіліна

«Рома» адквітала адзін мяч у матчы з «Баерам» — 1:2. У нас па-ранейшаму 0:0.

33-ая хвіліна

Статыстыка. Удары па варотах: 8:0 на карысць «Барселоны». У створ варот: 4:0.

30-ая хвіліна

Бускетс упусціў, мабыць, пакуль самы рэальны шанец у матчы. Міма. БАТЭ гуляе досыць дысцыплінавана.

29-ая хвіліна

Дзяніс Палякоў атрымаў папярэджанне за зрыў атакі. Перад гэтым жоўтую ў «Барселоны» займеў Бускетс. Па картках — 1:1.

25-ая хвіліна

Фінт Максама Валадзько выклікаў экстаз на трыбунах. Шкада, пакуль ніводнай уцямнай атакі правесці не атрымліваецца.

23-ая хвіліна

Трыбуны незадаволена свісцяць, калі з мячом працягвае валодаць «Барса». «Фуууууу», — чуецца з трыбун.

21-ая хвіліна

Тым часам у іншым матчы нашай групы нямецкі «Баер» перамагае ў італьянскай «Ромы» — 2:0. Бедная «Рома», то ад БАТЭ адхапілі, то ад «Баера».

20-ая хвіліна

БАТЭ зноў адбіўся. Баюся ссурочыць, але пакуль вельмі-вельмі-вельмі грозна «Барса» не выглядае. Хіба што проста «вельмі грознай».

19-ая хвіліна

Стадыён, канечне, забіты пад завязку.

Неймар толькі што не здолеў перакінуць Чэрніка. Чарговы кутні.

17-ая хвіліна

Ужо адбылася першая замена. Поле пакінуў Серджа Раберта, уступіў — Іван Ракіціч.

16-ая хвіліна

Варта адзначыць, што ніякі дублюючы склад барселонцы не выпусцілі на гульню. На газоне і Суарэс, і Неймар. 

14-ая хвіліна

Ёсць складанасці з падключэннем да інтэрнэту. Пакуль можна смела сказаць, што ў складзе БАТЭ геройствуе галкіпер Сяргей Чэрнік. Ужо тры разы ягоныя бліскучыя сэйвы ратавалі каманду.

БАТЭ ж нарэшце пачаў пераходзіць на чужую палову поля. Праўда, да штрафной яшчэ не даходзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?