У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла ў Хабараўску «Амуру» з лікам 2:4 (0:1, 0:2, 2:1).

«Дынама» займае 10-ы радок у Заходняй канферэнцыі (усяго тут 14 камандаў) з 31 балам у 22 гульнях. Адставанне ад зоны плэй-оф (8-га месца — ХК «Сочы») складае тры балы.

Наступную гульню мінчукі правядуць 23 кастрычніка ва Уладзівастоку супраць «Адмірала».

Затым будзе ажно восем матчаў на «Мінск-Арэне»: з 26 кастрычніка па 16 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0