Апазіцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч накіравалі генеральнаму пракурору Беларусі заяву па факце незаконнага праслухоўвання, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі. 

Нагадаем, Лябедзька сцвярджае, што 16 кастрычніка падчас сустрэчы з Някляевым у кафэ «Салодкі фальварак» на плошчы Перамогі ў Мінску знайшоў у сурвэтніцы «жучок» для праслухоўвання і запісу размовы. 

У сваёй заяве палітыкі патрабуюць адказаць, ці давала Генеральная пракуратура санкцыю на праслухоўванне іх тэлефонаў і прыватных размоў Камітэту дзяржбяспекі, Следчаму камітэту або іншым беларускім ведамствам ці спецслужбам. 

Калі санкцыя давалася, яны патрабуюць растлумачыць, на якіх падставах і ў адпаведнасці з якімі прававымі нормамі. Калі ж санкцыя не давалася, палітыкі патрабуюць неадкладна распачаць крымінальную справу па факце незаконнага праслухоўвання іх тэлефонаў, арганізацыі праслухоўвання іх размоў, а таксама ўмяшання беларускіх спецслужбаў у іх прыватнае жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?