Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае мінчан прыняць удзел у акцыі «Мяняем макулатуру на саджанцы», прымеркаванай да Міжнароднага дня без паперы. Яна пройдзе 24 кастрычніка 2015.

На сімвалічнай акцыі Зялёнай сеткі ў абмен на макулатуру можна атрымаць саджанцы клёнаў, дубоў, арэхаў, а таксама даведацца аб розных спосабах эканомнага выкарыстання паперы.

«Навучымся выкарыстоўваць паперу рацыянальна!» — такі асноўны дэвіз Міжнароднага дня без паперы, які традыцыйна праходзіць кожны чацвёрты чацвер кастрычніка. У гэты дзень людзі па ўсім свеце аб'ядноўваюцца для таго, каб падзяліцца асабістым досведам скарачэння нерацыянальнага расходу паперы і правесці акцыі падтрымкі.

Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» таксама запрашае мінчан далучыцца да кампаніі і абмяняць выкарыстаную паперу на жывое дрэва, зрабіўшы эканомію папяровых рэсурсаў і збор макулатуры добрай звычкай.

Акрамя абмену макулатуры на саджанцы дарослыя і дзеці змогуць пагутарыць з актывістамі руху «Зялёны дазор» таварыства «Зялёная сетка». Удзельнікаў чакаюць сямейныя майстар-класы, карысная інфармацыя аб тым, як без шкоды для камфорту зрабіць сваё жыццё больш здаровым і экалагічным. Цёплая атмасфера, конкурсы і пачастунак усім гарантаваныя!

24 кастрычніка з 12 00 да 15 00. Месца сустрэчы: кавярня«Бітлджус», Мінск, вул. Калініна, 7.

Уваход вольны.

Падтрымаць акцыю можа любы чалавек ці кампанія, распавёўшы пра свой асабісты прыклад у сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #ДеньБезБумаги. Самая смелая і эфектыўная ідэя скарачэння выкарыстання паперы будзе адзначана прызам ад Зялёнай сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?