Фільм, выкладзены ў YouTube, распавядае пра дзеянні 95 асобнай брыгады высокамабільных дэсантных войск Украіны 19 ліпеня — 10 жніўня 2014 года.

Брыгада прарвала абарону расійскіх баевікоў у раёне Арцёмаўска і пайшла на поўдзень. Шлях рэйда ў тыле баевікоў склаў 170 км.

Вярнулася брыгада ў раён Славянска, страціўшы 13 чалавек забітымі і прыкладна палову баявой тэхнікі.

У канцы жніўня, калі ў Данбас увайшлі расійскія рэгулярныя войскі, 95-я і 79-я высокамабільныя брыгады зноў былі кінутыя для актыўных дзеянняў у фланг і тыл праціўніка.

Яны выйшлі з раёна Славянска і прайшлі аж да Марыупаля, здзейсніўшы яшчэ адзін рэйд, які дапамог спыніць наступ расійскіх войск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?