Украінскі міратворац ААН, паранены падчас беспарадкаў у этнічна падзеленай косаўскай Мітравіцы, памёр у больніцы ў ноч на аўторак. Старшы лейтэнант унутраных войск 25‑гадовы Ігар Кіналь памёр у шпіталі пасьля апэрацыі ад мноства асколачных раненьняў.

Шпіталізаваныя 20 пацярпелых супрацоўнікаў украінскага міратворчага падразьдзяленьня.

У панядзелак раніцай паліцэйскія ААН пры падтрымцы міратворцаў NATO вызвалілі будынак суда ў паўночнай Мітравіцы, захоплены ў пятніцу сербамі ў знак пратэсту супраць незалежнасьці Косава.

Паводле словаў відавочцаў, каля будынка суда ўзарвалася як мінімум адна гранатаю Была таксама абстраляна паліцэйская станцыя. Штурм суправаджаўся жорсткімі сутычкамі паліцэйскіх і мясцовых жыхароў. Паліцыя вымушана была ўжыць сьлёзацечны газ для разгону соцень сербаў, якія абкружылі будынак суду.

Як паведаміў у панядзелак прадстаўнік польскай паліцэйскай місіі Марыюш Сакалоўскі, падчас беспарадкаў атрымалі раненьні таксама 22 польскія паліцэйскія.

У той жа дзень трое паліцэйскіх ААН і двох міратворцаў NATO былі ранены ў выніку выбуху, як адбыўся ў момант вызваленьня будынка суду сіламі бясьпекі. Некалькі дэманстрантаў атрымалі траўмы.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0