У інтэрнэце з'явілася заблытаная крыптаграфічная загадка з удзелам чумнага доктара і шматлікіх шыфраў. Для разгадкі дзіўнага відэа інтэрнэт-карыстальнікі з розных краін аб'ядналіся, але пакуль сэнс паслання разгадаць не ўдалося.

Усё пачалося з таго, што ў рэдакцыю шведскага сайта GadgetZZ.com прыйшоў ліст з Польшчы. Унутры быў CD з паслядоўнасцю літар, напісаных на ім фламастарам.

Фота: gadgetzz.com

Фота: gadgetzz.com

Інтэрнэт-карыстальнікі стварылі ў сацыяльнай сетцы Reddit галінку, прысвечаную спробам разгадаць пасланне. Да прыкладу, яны высветлілі, што надпіс на дыску — код, зашыфраваны з дапамогай метаду кадавання Base64.

Пасля расшыфроўкі назвы атрымалася паслядоўнасць знакаў 11B-X-1371. На YouTube выявілася відэа з такой назвай, якое супала з тым, што прыйшло па пошце. Яго апісанне складаецца ўсяго з некалькіх слоў: «Are you listening?» («Вы слухаеце?»).

Таксама карыстальнікі знайшлі яшчэ адну копію відэа, апублікаваную на YouTube 9 траўня. Яе назва — двайковы код, які можна расшыфраваць як фразу «You have one year or less» («У вас застаўся год ці менш»).

Само відэа — двуххвілінная паслядоўнасць крыптаграфічных загадак. У кадры ўвесь гэты час стаіць чалавек у масцы чумнага доктара і падае знакі. Відэа знята ў стылістыцы фільмаў жахаў. На пэўных момантах з'яўляюцца лічбавыя коды. Гукавая дарожка нагадвае электронны шум.

Некаторыя з кодаў карыстальнікам удалося разгадаць. Да прыкладу, шыфр на азбуцы Морзэ, які з'яўляецца на адным з кадраў, — гэта фраза «Red lips like tenth», анаграмы слоў «Kill the president».

Фота: imgur.com

Фота: imgur.com

Паслядоўнасць знакаў E2-E3 D1-F3 F1-C4 F3xF7, якая таксама бачная на акне, — шахматная натацыя паслядоўнасці хадоў, якая прыводзіць да мату у чатыры хады. Іншая паслядоўнасць лікаў можа быць расшыфраваная як GPS-каардынаты Белага дома.

Фота: imgur.com

Фота: imgur.com

Але, мабыць, самае жудаснае — спектраграфічныя выявы гукавой дарожкі, якія складаюцца ў асэнсаваныя карцінкі. На іх можна разгледзець чэрап, жанчыну, якую хтосьці катуе, і параненага мужчыну. Таксама на малюнках бачныя надпісы на англійскай «Мы — антывірус» і «Вы ўжо мёртвыя».

Фота: imgur.com

Фота: imgur.com

Фота: imgur.com

Фота: imgur.com

Фота: imgur.com

Фота: imgur.com

Фота: imgur.com

Фота: imgur.com

Некаторыя карыстальнікі выказалі здагадку, што відэа можа быць рэкламнай кампаніяй новай гульні або фільма. Да прыкладу, яно падышло б для рэкламы фільма па кнізе «Інферна» Дэна Браўна, у якой ёсць падобны сюжэтны ход.

Праўда, іншыя карыстальнікі запярэчылі, што для рэкламы відэа не занадта падыходзіць, бо катаванні і заклікі да забойства — гэта сапраўдны «страшны сон піяршчыка».

А як вы думаеце, што азначае гэтае пасланне? Напішыце нам у каментарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?