22.10.2015 / 23:07

«Пакахала прыгожага беларуса» — хіт з Беластока 22

На Падляшшы застаюцца папулярнымі поп-гурты, што спяваюць дыска па-беларуску ці з беларускімі матывамі.

Гэтак, на мясцовым радыё круціцца песня на польскай мове «Пакахала прыгожага беларуса».

А вось іншая песня «Белая чаромушка». Запіс на штогадовым фестывалі беларускай песні ў Оперы Беластока. 

Беларусы Польшчы бяруць прыклад з палякаў і моцна трымаюцца сваёй нацыянальнай традыцыі. Хоць іх там жыве ўсяго каля 50 тысяч, а яны выдаюць і газету, і часопіс, і маюць сваё радыё «Рацыя». Апошняе, дарэчы, чуваць у ФМ-дыяпазоне ў Гродне, Брэсце, Ваўкавыску, Камянцы і Бераставіцы.

Вось іншыя зоркі падляшскай сцэны, гурт «Прымакі». Гэта «Ты думай, думай» — кавер на малдоўскі хіт «Eu numai, numai».

А вось як гэтыя аматары спяваюць «Кахаю я, кахаю»:

Месяц па небе ходзіць,
Песню сваю заводзіць,
Зоры за ім спяваюць
Галасней.
Месяц мяне пытае —
Знаю я ці не знаю,
Як ты мяне кахаеш
Увясне.
Я кажу: не знаю я,
Не знаю.
Доля мая…
Кахаю я,
Кахаю.
Месяц па небе ходзіць,
Песню сваю заводзіць,
Зоры за ім спяваюць
Спяваю я.
Як ты мяне чакала
Ціха ўначы шаптала,
Як ты прыйшоў, не знала.
Я кажу: не знаю я,
Не знаю.
Доля мая…
Кахаю я,
Кахаю.

Сяргей Гезгала

0
Jeż Jerzy / Адказаць
22.10.2015 / 14:52
вой, а начныя клюбы Беластоку - сапраýднае раздолле для беларускага хлопца з Гродна цi Мiнску плюс-мiнус з грашыма. Можна вырашаць любыя пытаннi)
0
Mihaj B / Адказаць
22.10.2015 / 16:07
Iньшы сьвет, хоць і абмежаваны сцэнаю, - блізкі й роднасны.
0
belariy / Адказаць
22.10.2015 / 16:31
ну так. там цябе за Пагоню не арыштуюць.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру