Чытачы працягваюць паведамляць у «Нашу Ніву» пра парушэнні падчас сёлетніх выбараў.

Чытач з Ліды паведаміў, што ў спісе выбаршчыкаў, на яго ўчастку, заўважыў сваю жонку, якая з’яўляецца грамадзянкай Расіі, і галасаваць у Беларусі не мае права.

«Я папрасіў, каб жонку выкрэслілі, — кажа чытач. — Яе прозвішча прыбралі. Я спытаў у камісіі, як так выйшла. Мне адказалі, нібыта вось такія прыходзяць спісы. Але ўпэўнілі, што такога больш не паўторыцца, гэта проста выпадковасць».

Дарэчы, гэта не адзіная падобная «выпадковасць». У Віцебску грамадзянам Расіі прыходзілі запрашэнні узяць удзел у выбарах, а ў Жодзіна чалавек без беларускага грамадзянства нават змог прагаласаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?