22.10.2015 / 16:58

У Мінску затрыманы за махлярства вядомы кікбаксёр 5

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска за ўчыненне махлярства затрыманы 37-гадовы раней судзімы жыхар сталіцы.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што затрыманы з'яўляецца тытулаваным спартсменам, пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па кікбоксінгу. Пасля завяршэння прафесійнай спартыўнай кар'еры ён займаўся арганізацыяй турніраў па боксе, іх рэкламай і асвятленнем у СМІ. Вялікае кола знаёмстваў дазволіла яму прарэкламаваць сябе ў якасці спецыялісты па афармленні рознага роду дакументаў, пераважна шэнгенскіх віз і карт паляка, а таксама спецыяліста па куплі-продажы аўтамабіляў з ЗША. Рэальнай магчымасці вырабіць дакументы і прыгнаць аўто ў мужчыны не было: ён браў перадаплату за свае псеўдапаслугі і знікаў. 

Падчас супрацьпраўнай дзейнасці ён завалодаў больш як 1,2 млрд рублёў. 

«Савецкім (Мінска) РАСК распачатая справа па адным з эпізодаў злачыннай дзейнасці махляра на падставе ч. 2 арт. 209 КК (махлярства), — паведаміў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Павел Мароз. — Аднак падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў намі было ўстаноўлена, што ад рук зламысніка пацярпелі не менш як 12 грамадзян».

0
минчук / Адказаць
22.10.2015 / 18:50
и як фамилия яго?
0
дзяцька / Адказаць
22.10.2015 / 19:53
Дзіва. А у адным з раенных цэнтраў Мінскай вобласці жыве не меньш удалы махляр які так сама панапазычваў грошай на буйныя суммы у розных людзей, а мясцовы РАУС ніяк не можа прыцягнуць яго да адказу. Шаноўныя хто дапаможа?!
0
маўчун / Адказаць
22.10.2015 / 20:11
івановіч?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру