У дзень 70-й гадавіны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 24 кастрычніка Нацыянальную бібліятэку Беларусі падсвецяць блакітным колерам.

un.org

un.org

У суботу ўвечары блакітным колерам АНН заззяюць таксама некаторыя будынкі ў абласных цэнтрах. Якія канкрэтна, будзе вядома ў пятніцу.

Гадавіна ААН будзе адзначацца такім чынам ва ўсім свеце. У розных краінах падсвецяць блакітным колерам больш за 200 будынкаў: Эрмітаж і Петрапаўлаўскую крэпасць у Санкт-Пецярбургу, піраміды ў Гізе, хмарачос Эмпайр-стэйт-білдынг ў Нью-Ёрку і Пізанскую вежу ў Італіі, Эдынбургскі замак і Вэстмінстэр-хол у Вялікабрытаніі, старажытны горад Пятра ў Іарданіі, статую Хрыста-Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанейра, Сіднэйскі оперны тэатр, тэлевізійную вежу ў Токіа, палац Альгамбра ў Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?