У Мінску з 1 лістапада адмяняецца работа тралейбусных маршрутаў нумар 41 ДС «Уручча-2» - ДС «Малініна», нумар 42 ДС «Уручча-4» — ДС «Дражня», паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Карэктывы ўнесены ў сувязі з пачаткам чарговага этапу будаўніцтва транспартнай развязкі па прасп. Незалежнасці — вул. Філімонава.

Узамен арганізуецца работа часовых аўтобусных маршрутаў нумар 941 ДС «Уручча-2» - ДС «Малініна», нумар 942 ДС «Уручча-4» — ДС «Дражня» па трасах руху, аналагічных тралейбусным маршрутам нумар 41, 42 адпаведна.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў нумар 941, 942 па 30 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?