Ганконская кампанія DiD Corporation выпусціла цацачнага салдата вермахта, які вонкава нагадвае капітана зборнай Германіі па футболе Бастыяна Швайнштайгера.

did.co

did.co

Цацка называецца «Бастыян». Пры гэтым вытворца сцвярджае, што яна не мае ніякага дачынення да футбаліста.

У DiD Corporation лічаць, што так выглядаюць усе немцы, а імя Бастыян ў Германіі шырока распаўсюджанае.

did.co

did.co

Прадстаўнікі футбаліста ўжо разглядаюць магчымасць падачы пазову да вытворцы цацкі.

Юрысты адзначаюць, што кампанія не атрымлівала дазволу на выкарыстанне вобразу футбаліста, а яго выява ў форме са свастыкай абразлівая.

dw.com

dw.com

Бастыян Швайнштайгер — адзін з самых тытулаваных нямецкіх футбалістаў у гісторыі. Практычна ўсю сваю кар'еру ён правёў у мюнхенскай «Баварыі», з якой выйграў усе магчымыя трафеі ў Германіі і Лігу чэмпіёнаў. У 2014 годзе футбаліст у складзе нацыянальнай зборнай выйграў чэмпіянат свету, а ўлетку 2015 перайшоў з «Баварыі» у англійскі «Манчэстар Юнайтэд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?