22.10.2015 / 21:03

Мужчына, які напаў на шведскіх школьнікаў з мячом, памёр у бальніцы 1

Малады мужчына, які напаў з халоднай зброяй на настаўнікаў і вучняў школы ў шведскім горадзе Трольхетан, памёр у бальніцы ад ранення, атрыманага падчас затрымання.

У паліцыі пацвердзілі факт яго смерці. Вядома, што яму быў 21 год. Імя паліцыя не называе.

Раней паведамлялася, што паліцэйскія адкрылі агонь па нападніку, і як мінімум адна куля трапіла ў цэль. Пасля гэтага затрыманага адправілі ў бальніцу.

Напад на школу для дзяцей ад 6 да 15 гадоў у Трольхетане адбыўся ў чацвер раніцай.

Мужчына ў чорнай вопратцы і масцы, узброены падобнай на меч халоднай зброяй і некалькімі нажамі, прыйшоў у школу, і навучэнцы спачатку прынялі з'яўленне ўзброенага чалавека за розыгрыш.

Аднак затым той напаў на вучняў і настаўнікаў, забіўшы аднаго выкладчыка і аднаго школьніка. Яшчэ два чалавекі атрымалі раненні і шпіталізаваныя.

0
Аляксандар Краўцэвіч / Адказаць
23.10.2015 / 09:12
Усё-такі лепш пісаць "з мечам", а не расейскую кальку "мячом". Узнікае пытанне: з якім - футбольным, валейбольным?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру