У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» ў гасцях выйгралі ў рыжскага ВЭФа — 84:76 (17:12, 31:20, 21:18, 15:26).
Самымі выніковымі ў складзе «цмокаў» сталі Энтані Хіліард (27 ачкоў) і Гаржт Штуц (17). Іван Мараш адзначыўся «дабл-даблам» (14 ачкоў + 10 падбораў), а Бранка Міркавіч запісаў у свой актыў сем дзейсных перадач.
Нагадаем, што мінчукі ў першых трох тураў атрымалі дзве перамогі (у гасцях над УНІКСам і «Енісеем») ды прайгралі дома «Зеніту».
31 кастрычніка «Цмокі» згуляюць у гасцях з «Красным Акцябром» (назвы ж мы не перакладаем).
8 лістапада матч на «Мінск-Арэне» з чэшскім «Німбуркам».
***
Адзіная ліга ВТБ — фактычна адкрыты чэмпіянат Расіі па баскетболе. Бяруць удзел 16 камандаў: 9 з Расіі, па адной з Беларусі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Чэхіі, Грузіі і Казахстана.
Каманды згуляюць двухколавы турнір (усяго 30 матчаў), па выніках якога 8 камандаў выйдуць у плэй-оф.