Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін упэўнены, што ЗША падманвалі РФ і ўвесь свет, кажучы аб ядзернай пагрозе Ірана.

TACC

TACC

«Днямі праведзеныя першыя выпрабаванні ПРА ЗША ў Еўропе. Што гэта значыць? Гэта значыць, што мы, калі спрачаліся з нашымі амерыканскімі партнёрамі, мелі рацыю. Нас ды і ўвесь свет спрабавалі ў чарговы раз увесці ў зман, а сказаць зусім прасцей — падманвалі», — заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы на пасяджэнні Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай».

На думку Пуціна, «справа не ў гіпатэтычнай ядзернай пагрозе, якой і не было ніколі, справа ў спробе разбурыць стратэгічны баланс, змяніць суадносіны сіл у сваю карысць такім чынам, каб не проста дамінаваць, а мець магчымасць дыктаваць сваю волю ўсім — і сваім геапалітычным канкурэнтам, ды і, думаю, сваім саюзнікам».

«Гэта надзвычай небяспечны сцэнар развіцця падзей, шкодны для ўсіх, уключаючы, на мой погляд, самі Злучаныя Штаты», — заявіў расійскі лідар. Ён растлумачыў, што «стрымальны фактар ядзернай зброі стаў дэвальвавацца, у некаторых нават узнікла ілюзія, што ў сусветным канфлікце зноў дасягальная рэальная перамога аднаго з бакоў без незваротных, непрымальных, як кажуць спецыялісты, наступстваў для пераможцы, калі пераможца наогул будзе».

Кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліў, што «за апошнія чвэрць стагоддзя парог прымянення сілы відавочна знізіўся».

Пуцін адзначыў, што пад выглядам ядзернай пагрозы Ірана «разбураная фундаментальная аснова сучаснай міжнароднай бяспекі — Дамова аб абмежаванні супрацьракетнай абароны». «ЗША ў аднабаковым парадку з яго выйшлі. Сёння іранская ядзерная праблема вырашана — ніякай пагрозы з боку Ірана не было, як мы казалі, і няма», — нагадаў прэзідэнт РФ. На яго погляд, «прычына, што быццам бы заахвоціла амерыканскіх партнёраў будаваць сістэму супрацьракетнай абароны, знікла, і мы мелі б права б чакаць, што і праца над развіццём ПРА ЗША спыніцца».

«А што на самой справе? Нічога падобнага не адбываецца, наадварот, усё працягваецца», — падкрэсліў расійскі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?