Актывіста моладзевага руху «Джынс за свабоду» Паўла Кур’яновіча суд Савецкага раёну Менску арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у пікеце насупраць амбасады Кітая.

Удзельнікі акцыі патрабавалі свабоды Тыбэту. Паплечнікі Паўла лічаць, што жорсткі прысуд — яшчэ й прэвэнтыўны захад дзеля таго, каб ізаляваць актывіста напярэдадні масавай вулічнай акцыі 25 сакавіка.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0