Беларус Юрый Бірчанка са сваім стартапам NWave стаў пераможцам прэстыжнага брытанскага конкурсу ідэй у сферы інтэрнэту рэчаў (IoT) The BIG Awards, арганізатарам якога выступае карпарацыя Cisco. Фінал стартап-спаборніцтва прайшоў вечарам 22 кастрычніка ў Лондане, паведамляе dev.by.

Конкурс The BIG Awards (The Cisco British Innovation Gateway Awards) вядзе гісторыю з 2012 года і накіраваны на прыцягненне і падтрымку высокатэхналагічных стартапаў з высокім патэнцыялам у сферы інтэрнэту рэчаў.

У гэты годзе яго ўдзельнікамі сталі больш за 150 праектаў, з якіх экспертнае журы адабрала спачатку 20 паўфіналістаў, а затым 6 фіналістаў. Перад фіналам жа шэсць шчасліўчыкаў рыхтавалі на суд журы ўжо дэталёвы бізнэс-план сваіх праектаў, які 22 кастрычніка яны і прадставілі ў Нацыянальным тэатры ў Лондане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?