Міхась Казлоўскі. Нашчадак слаўных крывічоў. — Менск: Кнігазбор, 2008. — 160 с.

З’явілася на сьвет новая кніга маладзечанскага краязнаўцы Міхася Казлоўскага. Яна расказвае пра пра грамадска‑палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі Адольфа Клімовіча.

Адольф Клімовіч нарадзіўся ў 1900 г. у в. Казаноўшчына Свянцянскага павета Віленскай губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці), якая гістарычна была заўсёды звязана з мястэчкам Клюшчаны.

Вучыўся ў Празе, большую частку жыцця пражыў у Вільні, пахаваны ў Клюшчанах.

Быў адным з кіраўнікоў беларускай Хрысціянскай дэмакратыі і Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры.

У кнізе на падставе новых архіўных матэрыялаў паказаная ягоная выключная роля ў стварэнні масавага беларускага незалежніцкага руху ў 20—30‑я гады мінулага стагоддзя.

Паводле Рэгіянальнае газеты (Маладзечна)

Кніга ўжо на ёсьць на партале Кнігі-поштай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0